Аналіз верша пакуль жывеш развітайся з жыццем скачать

Аналіз верша пакуль жывеш развітайся з жыццем

Аналіз верша пакуль жывеш развітайся з жыццем.
ужытыя аўтарам увасабленні, метафары: «Цыбатай нагой жураўлінай/ Імшарамі восень крочыць. / Ад кіслых прысмак журавінавых/ Заплюшчыла сонца вочы». Апошняя страфа верша, як і першая, сваім зместам і сэнсам звернута да лірычнага героя, для якога восень — не толькі час светлай настальгіі, але і прадчуванне новага, невядомага. Заключныя радкі перадаюць веру лірычнага героя ў светлы жыццесцвярджальны сэнс чалавечага быцця, дзе выраз «усё да паўдня праясніцца» ўспрымаецца алегарычнай метафарай аптымістычнага светаўспрымання. 4. Верш «Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём» прысвечаны філасофскаму асэнсаванню прызначэння чалавека, сутнасці яго зямных спраў, роздуму паэта над сапраўднымі, вечнымі каштоўнасцямі.

Па форме гэта — верш-пасланне да кожнага з нас з заклікам памятаць пра незваротнасць жыцця, усведамляць, што жыццё хуткаплыннае, таму кожны яго дзень, кожнае імгненне павінны асвятляцца высокім сэнсам. Нельга марнаваць жыццё на дробязі, дзяльбу, бо кожны такі дзень «забраны забыццём»: Штодня вядзі з самім сабою бой, Каб клопаты цябе не пахавалі, Жыві надзеяй, мараю слабой,

Што свет трымаецца адным табой. Маналог паэта, звернуты да слухача, гучыць урачыста і пераканаўча. Аўтар сцвярджае добрыя справы і высакародныя чалавечыя ўчынкі, услаўляе высокую духоўнасць, маральнасць, дабрыню, якія чалавек павінен несці праз усё жыццё. Толькі сумленнае жыццё належыць вечнасці, дабро не падуладна забыццю, хоць чалавечае жыццё — імгненне. Антонімы «вечнасць» — «імгненне» проціпастаўляюць гэтыя паняцці — характарыстыкі жыцця.

Верш напоўнены ёмістымі метафарамі, якія дапамагаюць паэтуфілосафу перадаць роздум аб незваротнасці жыцця, аб тым, што вечныя каштоўнасці і вартыя ўчынкі павінны быць зместам і сэнсам жыцця кожнага з нас.

Скачать:


  • Аналіз верша пакуль жывеш развітайся з жыццем

  • Аналіз верша пакуль жывеш развітайся з жыццем
  • Популярные авторы: